У Брэсце падалі заяўку на правядзенне дэманстрацыі пад сацыяльнымі лозунгамі

У Брэсце падалі заяўку на правядзенне дэманстрацыі пад сацыяльнымі лозунгамі

У Брэсце абласная арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) падала заяўку ў мясцовы гарвыканкам на правядзенне дэманстрацыі пад сацыяльнымі лозунгамі. Як інфармуе БелаПАН, яе запланавалі на 7 траўня, паколькі сёлета першатравеньскае свята супадае з праваслаўным Вялікаднем. Мяркуецца, што ў вулічнай акцыі могуць паўдзельнічаць 700 чалавек. Яны пройдуць па цэнтральных вуліцах абласнога цэнтра, калі чыноўнікі дадуць дазвол.
 
Галоўныя мэты акцыі — выказванне пратэсту ў сувязі з прыняццем дэкрэта № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства", павышэннем пенсійнага ўзросту. Аналагічныя заяўкі на правядзенне масавых мерапрыемстваў пад сацыяльнымі лозунгамі будуць пададзеныя сацыял-дэмакратамі ў Лунінецкім і Бярозаўскім раёнах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі