У Брэсце пашкодзілі стэнд з партрэтам Яраслава Раманчука

Нецвярозы хуліган пашкодзіў стэнд з партрэтам меркаванага кандыдата ў прэзідэнты Яраслава Раманчука, паведамляе БелаПАН. Інцыдэнт адбыўся ўчора ўдзень каля гандлёвага цэнтра “Ўсход” на Партызанскім праспекце, дзе стаяў пікет па зборы подпісаў за кандыдата. Мужчына сярэдніх год быў на мыліцах. Ён падышоў да стэнда і колькі разоў па ім ударыў. Сябра ініцыятыўнай групы, які працаваў на пікеце, выклікаў міліцыю. Праваахоўнікі склалі на мужчыну пратакол за дробнае хуліганства.

У Брэсце за Раманчука падпісалася 4 тысячы чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі