У Брэсце ў службовым кабінеце знайшлі застрэленага міліцыянта
Паводле некаторых звестак, гаворка ідзе пра высокапастаўленага начальніка аднаго з аддзелаў.
У службовым кабінеце ў адміністрацыйным будынку Маскоўскага РАУС Брэста знайшлі цела міліцыянта з агнястрэльным раненнем. Як паведамляе БЕЛТА, цела знайшлі 22 ліпеня каля 7.50 раніцы.
Праверку па факце гвалтоўнай смерці вядзе ўпраўленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці. Праваахоўнікі разглядаюць розныя версіі.
Як адзначае партал "Віртуальны Брэст", гаворка ідзе пра высокапастаўленага міліцыянта, начальніка аднаго з аддзелаў. Вядома, што ў загінулага добрая сям'я, якая мела станоўчыя характарыстыкі.