У Брэсце затрымалі чачэнца, падазраванага ў сувязях з “Ісламскай дзяржавай”

У Брэсце затрымалі чачэнца, падазраванага ў сувязях з “Ісламскай дзяржавай”

У Брэсце супрацоўнікі КДБ і АМАПа затрымалі 28-гадовага ўраджэнца Чачні. Мужчына знаходзіўся ў міжнародным вышуку як удзельнік незаконнага ўзброенага фармавання. Камітэт дзяржбяспекі падазрае яго ў сувязі з радыкальнай групоўкай “Ісламская дзяржава”. У спецслужбаў ёсць падставы меркаваць, што ён прайшоў падрыхтоўку ў адным з лагераў баевікоў.

Грамадзянін Расіі пакінуў Чачню яшчэ ў 2003 годзе. Ён адмаўляецца паведамляць, чым займаўся ўвесь гэты час за межамі Расіі.

На тэлефоне затрыманага былі выяўленыя відэазапісы, на якіх паказаныя будынкі, характэрныя для краін Блізкага Усходу, а таксама мёртвыя людзі каля іх, паведамляе тэлеканал АНТ.

Імя падазраванага не паведамляецца.

Фота: Скрыншот з відэа АНТ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі