У брэсцкі кінатэатар наведаліся сапёры (фота)
У чацвер невядомы мужчына патэлефанаваў у Цэнтр аператыўнага кіравання абласнога ўпраўлення МНС.
Ён паведаміў аб падазроным пакеце, які знаходзіўся на першым паверсе кінатэатра "Беларусь". На месца здарэння прыехала група размінавання. Сапёры аглядзелі будынак і праз 30 хвілін з’ехалі. Выглядае на тое, што гэта былі вучэнні. Кінатэатр працягваў працаваць, эвакуацыі не было, інфармуе сайт tomin.by.
Варта адзначыць, што 19 чэрвеня быў “замінаваны” мост праз чыгунку ў Лунінцы. У тым выпадку адпаведныя службы правялі эвакуацыю чыгуначнага вакзалу і ачаплялі месца здарэння.
Фота — tomin.by