У Брытаніі апраўдалі "кантрабандыстку ў сподняй бялізне"
Жанчыну злавілі на спробе незаконна правезці ў сваёй бялізне 20 тысяч еўра для брытанца, які ваюе ў Сірыі.
27-гадовую жыхарку Лондана Наваль Масад спынілі ў аэрапорце "Хітроў" пры пасадцы на рэйс у Стамбул 16 студзеня. Аднак суд прызнаў яе невінаватай у фінансаванні тэрарызму, перадае ВВС.
Вінаватай па гэтым пункце была прызнаная 27-гадовая Амаль Эль-Ванабі. Паводле версіі следства, янапераканала сваю сяброўку паспрабаваць правезці грошы. Па словах пракурораў, муж Эль-Ванабі раней далучыўся да паўстанцаў у Сірыі.
Фота — telegraf.by