У Брытаніі выйшла чарговая манета ў гонар Джэймса Бонда
У Брытаніі выйшла чарговая манета ў гонар Джэймса Бонда. На ёй можна пабачыць знакаміты смокінг агента 007 з надпісам "страсянуць, але не змешваць". Гэта трэцяя і апошняя манета з калекцыйнай серыі. На двух папярэдніх можна пабачыць аўтамабіль Aston Martin DB5 і аўта-субмарыну "Мокрая Нэлі".
Усе тры манеты / royalmint.com
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.