У Брытаніі з'явіцца зорка Фрэдзі Мэрк'юры

У прыгарадзе Лондана Фелтхэме з’явіцца памятны знак у гонар Фрэдзі Мэрк’юры. Сюды сямнаццацігадовы Фарух Булсара(сапраўднае імя музыкі) пераехаў разам са сваёй сям’ёй з Занзібара і пражыў некалькі гадоў.

Зорка, падобная да тых, што месцяцца на Галівудскай Алеі Славы, будзе закладзена каля цэнтральнай гарадской бібліятэкі Фелдхема. Такім чынам муніцыпалітэт горада вырашыў ушанаваць памяць свайго самага вядомага земляка.

Адкрыццё зоркі Фрэдзі прызначана на 24-га лістапада.

Фота: mirtesen.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі