У чацвер прагназуецца моцны вецер, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі

У чацвер прагназуецца моцны вецер, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі

У бліжэйшыя суткі, 24 снежня на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду. Уначы месцамі да 21-23 метраў за секунду. Сіноптыкі абвяшчаюць аранжавы ўзровень небяспекі.

Надвор’е будзе хмарным з праясненнямі. Уначы месцамі пройдуць невялікія дажджы, удзень ападкаў амаль не будзе.

Тэмпература паветра застанецца высокай для гэтай пары года: 4-9 градусаў цягам сутак, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі