У чацвер у Беларусі чакаецца да +15

У чацвер у Беларусі будзе пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі ў паўднёва-заходніх раёнах прагназуюцца невялікія дажджы. Вецер уначы чакаецца няўстойлівы слабы, удзень — паўднёва-ўсходні 5-10 метраў за секунду, перадае БЕЛТА.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад -1 да +4, па поўдні Брэстчыны да +6 градусаў. Удзень будзе ад 9 да 15 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе — да +17.

Фота — romantic-online.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі