У Чэрвеньскім раёне падчас рэйду на ферме знайшлі п'яных жывёлаводаў
![Праверка на ферме: жывёлавод і міліцыянер](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-08/0044123.jpg.webp?itok=oxp3GRSn)
Праверка на ферме: жывёлавод і міліцыянер / t.me/chervenby/
У Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці падчас рэйду на малочна-таварнай ферме ААТ "Запольскае" знайшлі 2 п'яных жывёлаводаў. Якое іх чакае пакаранне, не паведамляецца. Кіраўніцтву сельгасарганізацыі звярнулі ўвагу на "недастатковы кантроль за забеспячэннем працоўнай дысцыпліны работнікаў".
Раённая газета піша, што ў складзе рэйдавай групы райвыканкама былі і міліцыянеры, і чыноўнікі.
![У Чэрвеньскім раёне падчас рэйду на ферме знайшлі п'яных жывёлаводаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/112344333.jpg.webp?itok=yKFHzhXb)
![У Чэрвеньскім раёне падчас рэйду на ферме знайшлі п'яных жывёлаводаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/555544.jpg.webp?itok=lH9YvOPO)
![У Чэрвеньскім раёне падчас рэйду на ферме знайшлі п'яных жывёлаводаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/4443222.jpg.webp?itok=7CHahsO5)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.