У чвэрцьфінале Лігі чэмпіёнаў мадрыдскі "Рэал" выйграў у "Чэлсі"

Матч "Рэал" — "Чэлсі" / УЕФА
Матч "Рэал" — "Чэлсі" / УЕФА

У хатнім матчы чвэрцьфіналу Лігі чэмпіёнаў футбалісты мадрыдскага "Рэала" выйгралі ў лонданскага "Чэлсі" з лікам 2:0. На 22-й хвіліне гульні лік адкрыў Карым Бензема, а ў другім тайме Марка Асенсія ўстанавіў канчатковы вынік — 2:0.

Футбалісты "Напалі" ў першым матчы чвэрцьфінала на выездзе саступілі "Мілану" — 0:1. Адзіны гол на 40-й хвіліне забіў Ісмаэль Бенасер.

Паўторныя сустрэчы ў гэтых парах адбудуцца 18 красавіка.

Напярэдадні англійскі "Манчэстар Сіці" перамог мюнхенскую "Баварыю" з лікам 3:0. А міланскі "Інтэр" выйграў у лісабонскай "Бенфікі" — 2:0.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі