У Добрушы маршрутка ўпала ў раку: загінулі тры чалавекі

Сёння ў Добрушы маршрутнае таксі ўпала ў раку, загінулі тры чалавекі, перадае БелаПАН. Трагедыя адбылася ранкам. Маршрутка, у якой было сем пасажыраў і кіроўца, ехала ў Гомель.
Раптам аўтамабіль выехаў на сустрэчную паласу, знёс агароджу на мосце і ўпаў у раку. Пецярых здолелі выратаваць, яны атрымалі траўмы і ўдары.

Тры чалавекі — кіроўца, мужчына і падлетак, вучань 11 класа мясцовай школы — патанулі. Прычыны здарэння высвятляюцца. Папярэдне было ўстаноўлена, што падчас руху кіроўца страціў пільнасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі