У Драгічынскім раёне вецер раскрываў дахі дамоў і валіў дрэвы
Дах аднаго з дамоў вецер раскрыў практычна цалкам
У Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці вецер раскрываў дахі дамоў і валіў дрэвы. Здарэнне адбылося ў панядзелак. Найбольш пацярпеў аграгарадок Хомск. Як піша раённая газета, усё пачалося са склада фермерскай гаспадаркі: вецер сарваў каля 200 лістоў шыферу і вырваў бетонныя слупы з плітамі.
У Хомску пацярпела ад стыхіі шмат жылых дамоў. У некаторых з іх вецер сарваў па 5-10 лістоў шыферу. А дах аднаго з дамоў па Піянерскай вуліцы вецер раскрыў практычна цалкам. У двух пакоях праломленая столь. Пашкоджаны дахі і гаспадарчых пабудоў.
Па вуліцы Набярэжнай упалі тры ліпы і перакрывалі дарогу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.