У Дзевятоўскага можа з'явіцца сапернік на выбарах старшыні федэрацыі хакея
Падача заявак на пасаду старшыні Беларускай федэрацыя хакея заканчваецца 19 жніўня, а выбары пройдуць 26 жніўня.
Пакуль кандыдатура на пасаду старшыні толькі адна — Вадзім Дзевятоўскі, распавёў Еўрарадыё цяперашні старшыня федэрацыі Яўген Ворсін. Нагадаем, што імя былога лёгкаатлета як кандыдата ў кіраўнікі хакея абмяркоўваецца ўжо некалькі тыдняў
Але ў апошнія дні перад галасаваннем з'явіліся чуткі наконт яшчэ адной кандыдатуры — старшыні праўлення гродзенскага "Нёмана" Анатоля Варывончыка. Ворсін называе гэтыя звесткі небеспадстаўнымі.
Ворсін: "Ну, гэта небеспадстаўныя чуткі. Чакаем, будзе ён ці не будзе, але пакуль яшчэ дакументаў няма".
Да канца прыёму заявак ёсць яшчэ два дні — 18 і 19 жніўня.
Фота Анатоля Варывончыка — grodnonews.by