У Ерэване працягваюцца затрыманні пасля захопа закладнікаў паліцэйскім участку
Апазіцыйных актывістаў, якія сабраліся ў Ерэване, каб правесці шэсце з заклікамі мірна вырашыць сітуацыю з захопам закладнікаў у будынку паліцыі, пачалі затрымліваць. Пра гэта паведамляе выданне “Каўказскі вузел”.
“Сілавікі атачылі плошчу, на якой сабраліся актывісты, і пачалі затрыманні”, — пішуць у выданні.
У сярэдзіне дня прыйшло паведамленне, што яшчэ адзін закладнік апынуўся на свабодзе (ужо пяты), пасля “праведзенага праваахоўнікамі комплекса мерапрыемстваў, у тым ліку і перамоваў”. Ніякіх падрабязнасцяў пра асобу вызваленага не паведамляецца.
Агулам у закладнікі былі ўзятыя 8 чалавек, у тым ліку намеснік начальніка паліцыі Арменіі Вардан Егіазаран і намеснік начальніка паліцыі Ерэвана Валерый Асіпян.
5 чалавек, атрымаўшыя раненні пры захопе закладнікаў у будынку паліцыі, знаходзяцца ў шпіталях. Яшчэ аднаго выпісалі, паліцэйскі Артур Ванаян быў застрэлены.
Раней паведамлялася, што ў сувязі з захопам закладнікаў былі затрыманыя каля 200 чалавек па ўсёй арменіі. Усіх гэтых людзей правяраюць на сувязь з апазіцыйнай грамадзянскай ініцыятывай “Устаноўчы парламент”, актывісты якой і здзейснілі захоп закладнікаў.
Яны патрабуюць свабоды палітвязням, у тым ліку аднаго з лідэраў ініцыятывы Жырайры Сефіляна, арыштаванага ў чэрвені за незаконнае захоўванне зброі. Акрамя таго, яны заявілі, што прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян павінен сысці ў адстаўку. Выконваць гэтыя патрабаванні ўлады Арменіі адмовіліся.