У ФСБ РФ распавялі пра сумесную спецаперацыю з КДБ Беларусі

У ФСБ РФ распавялі пра сумесную спецаперацыю з КДБ Беларусі

У ФСБ РФ распавялі пра сумесную спецаперацыю з КДБ Беларусі. Спецслужбы ліквідавалі канал паставак з замежжа зброі і боепрыпасаў, а таксама распаўсюду наркотыкаў. Былі затрыманы кіраўнік міжнароднай злачыннай групы і шэсць яе ўдзельнікаў, паведамляе ТАСС.

Спецслужбы забралі пісталет-кулямёт Шпагіна, кулямёт Дзегцярова, пісталеты ТТ, ПМ і Browning, каля 60 розных патронаў. У затрыманых знайшлі амфетамін і какаін, 560 тысяч расійскіх рублёў (амаль 9 тысяч долараў), $17,6 тысячы.

У ФСБ не выключаюць, што на волі застаюцца саўдзельнікі злачыннай групы, таму аператыўныя мерапрыемствы працягваюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі