У галадоўцы з патрабаваннем вызвалення Казуліна ўдзельнічае трое чалавек

Пяць дзён ужо працягваецца безтэрміновая галадоўка братоў Сяргея і Аляксандра Скрабцоў, якія патрабуюць вызвалення палітвязня Аляксандра Казуліна. Да іх таксама далучыўся Сяргей Галаганюк. Вось што гаворыць у інтэрв'ю Еўрарадыё Сяргей Скрабец:

"Зараз галадае трое чалавек. Але ўжо выказалі жаданне нас падтрымаць праз тыдзень чалавек 10 ці 15. Яны да нас далучацца".

Пакуль ёсць сілы, кажа Скрабец, удзельнікі галадоўкі займаюцца звычайнай працай. Калі ж яны пачнуць сябе адчуваць кепска, яны збяруцца ў адной кватэры.

Сяргей Скрабец: "Мы аб'явілі безтэрміновую галадоўку, таму будзем галадаць і далей, пакуль хопіць сілаў у нас...".

Тым часам у Брэсце прайшоў пікет з патрабаваннем вызваліць Аляксандра Казуліна. Як паведамляе Радыё Свабода, яго арганізавалі сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), старшынём якой з'яўляецца Казулін.

У акцыі ўзялі ўдзел сябры АГП, Партыі БНФ і прадпрымальнікі. Брэсцкія актывісты пачалі збіраць подпісы пад патрабаваннем вызваліць Аляксандра Казуліна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі