У Герасімені хочуць забраць участак у Драздах, на якім ужо пабудаваны дом

У Герасімені хочуць забраць участак у Драздах, на якім ужо пабудаваны дом

У Аляксандры Герасімені хочуць забраць участак у Драздах, на якім ужо пабудаваны дом, паведамляе onliner.by. Пасля таго, як спартсменка стала крытыкаваць дзеянні ўладаў, адразу ж узніклі праблемы з дакументацыяй. Участак у прэстыжным раёне яна атрымала ў 2018-м рашэннем Мінгарвыканкама. Будаўніцтвам і афармленнем дакументаў займаўся бацька Аляксандры (ён, дарэчы, затрымліваўся падчас разгону пратэстаў у Мінску).

Пасля выбараў чыноўнікі раптам знайшлі хібы ў праектнай дакументацыі, а часу на выпраўленне далі так мала, што паспець было проста немагчыма. Было адменена рашэнне аб прыёме дома ў эксплуатацыю. Цяпер бацька Аляксандры Герасімені судзіцца з чыноўнікамі.

Герасіменя — знакамітая беларуская плыўчыха, ёй 35 гадоў. Яна двойчы брала срэбра і аднойчы бронзу на Алімпійскіх гульнях. Скончыла кар'еру ў 2019 годзе. У 2020-м увайшла ў Свабоднае аб'яднанне спартсменаў Беларусі, ачоліла Фонд спартыўнай салідарнасці. Часова жыве за мяжой.

У Герасімені хочуць забраць участак у Драздах, на якім ужо пабудаваны дом
Дом Аляксандры Герасімені падчас будаўніцтва

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі