У Гомелі ідзе суд над забойцамі "пухавіцкага падпальшчыка"
У Гомельскім абласным судзе пачаўся судовы працэс над вяскоўцамі, якіх абвінавачваюць у забойстве Мікалая Макарэвіча — так званага "пухавіцкага падпальшчыка". Двое абвінавачаных жыхароў вёскі Пухавічы Жыткавіцкага раёна, прызнаюць сваю віну, яшчэ двое адмаўляюць дачыненне да гэтага злачынства.
Дзяржаўны абвінаваўца паведаміў, што 31 снежня 2008 года Сяргей Аліфяровіч, Ігар Макарэвіч, Аляксандр Петручэня і Таццяна Юхневіч спланавалі забойства аднавяскоўца. Па словах пракурора, яны паехалі на аўтамабілі следам за ахвярай — з Жыткавіч у вёску Пухавічы. Абвінавачаныя не менш за тры разы ўдарылі Макарэвіча сякерай. Потым вывезлі цела да вёскі Белеў, а там для пэўнасці яшчэ адзін раз стукнулі сякерай у шыю, а труп спалілі.
На 7 красавіка прызначаны допыт абвінавачаных і пацярпелай — сёстры Макарэвіча, 8 красавіка — сведкаў па справе.
Нагадаем, падазроных затрымалі 10 студзеня. Іх змясцілі ў следчы ізалятар, аднак 6 лютага, пасля асабістага ўмяшання Аляксандра Лукашэнкі, мера стрымання была змененая на хатні арышт.
БелаПАН