У Гомелі на новае Кола агляду сабралі першыя 800 тыс. рублёў
Першыя ўнёскі на набыццё новага Кола агляду для гомельскага парку паступілі на дабрачынны рахунак. Акцыя па збору сродкаў была аб'яўлена каля тыдня таму. Ужо сабрана больш за 800 тысяч рублёў. Сярод іншых, унёскі пералічылі некалькі працаўнікоў парку і яго дырэктар. БелаПАН нагадвае, што кошт атракцыёна складае блізу 2 млн еўра. Старое Кола агляду было дэмантаванае ў аварыйным стане каля двух гадоў таму.