У Гомелі настаўніцы пасля 15 сутак дадалі яшчэ 15: яна хацела зладзіць суботнік

У Гомелі настаўніцы пасля 15 сутак дадалі яшчэ 15: яна хацела зладзіць суботнік

Пасля 15 сутак арышту выкладчыца гомельскага ліцэя №1 Ірына Захарчанка атрымала яшчэ 15 сутак, перадае Радыё "Свабода". 

Захарчанка выкладае геаграфію ў гомельскім ліцэі №1. Яе затрымалі 23 кастрычніка па дарозе на працу і асудзілі па абвінавачанні ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.

Пакуль настаўніца адбывала арышт у ІЧУ, над ёй прайшоў яшчэ адзін суд, які дадаў ёй 15 сутак. Гэтым разам жанчыну асудзілі за нібыта заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Захарчанка не прызнала сваю віну. Паведамляецца, што ў адным з раённых тэлеграм-чатаў яна прапанавала правесці суботнік на могілках, каб прыбраць іх. Гэта і стала падставай для абвінавачання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі