У Гомелі нецвярозы пенсіянер, якому выклікалі хуткую, ударыў лекара

Міліцыянтам мужчына сказаў, што нічога не памятае / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Міліцыянтам мужчына сказаў, што нічога не памятае / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Гомельскі пенсіянер, якому выклікалі хуткую, стаў фігурантам крымінальнай справы аб хуліганстве. Яму 71 год. Мужчына быў нецвярозы выпіваў са знаёмым, а потым пайшоў дадому. Па дарозе прысеў на лавачку. "На сталага чалавека звярнуў увагу мінак. Ён выклікаў хуткую медыцынскую дапамогу, баючыся за здароўе пенсіянера", распавядаюць у гомельскай міліцыі.

Медыкі прапанавалі мужчыне прайсці ў аўтамабіль. Ён пагадзіўся. Аднак калі садзіўся ў машыну, раптам разгарнуўся і ўдарыў 25-гадовую дзяўчыну-лекара. Пацыента скруцілі, прывезлі ў бальніцу і патэлефанавалі ў міліцыю.

Міліцыянтам мужчына сказаў, што нічога не памятае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі