У Гомелі загадчык аддзяленнем псіхлякарні пагарэў на хабары

Следчы камітэт займаецца справай загадчыка дыспансэрным аддзяленнем Гомельскай абласной клінічнай лякарні, якога злавілі на атрыманні хабару. Медык быў затрыманы ў сваім працоўным кабінеце, калі зацікаўленая асоба перадавала яму 200 долараў. За такі ганарар загадчык аддзяленнем абяцаў аформіць фіктыўнае медыцынскае заключэнне аб адсутнасці супрацьпаказанняў да кіравання аўтатранспартам катэгорыі “В”.

Службовай асобе выставілі абвінавачанне. Цяпер медык узяты пад варту. Следчыя высвятляюць, ці не браў ён хабараў ад іншых людзей, паведамляе прэс-служба Следчага камітэту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі