У госці да Лукашэнкі прыехалі сербскія журналісты
Кіраўнік Беларусі дасць інтэрв'ю сербскім сродкам масавай інфармацыі.
Гэта грамадска-палітычны тыднёвік "Палітыка" і дзяржаўная тэлерадыёкампанія "Радыё і тэлебачанне Сербіі".
БЕЛТА адзначае, што "Палітыка" — найстарэйшая газета на Балканах, яна была заснаваная 110 гадоў таму. Што да сербскага тэлебачання, то гэта нацыянальны медыяхолдынг Сербіі, найбуйнейшы на тэрыторыі былой Югаславіі.
Нагадаем, апошняе вялікае інтэрв'ю з Аляксандрам Лукашэнкам нядаўна зрабіла для тэлеканала "Дождь" Ксенія Сабчак.