У Гродне арт-праект “Zabor” абраў наступнага ўдзельніка (фота)

Журы “Zaborа” выбірала фіналіста праекта ад Гродна сярод работ пяці мастакоў: Сяргея Грыневіча, Вікторыі Ільіной, Аляксандра Сільвановіча, Пятра Янушкевіча і Юрыя Якавенкі. Спыніліся арганізатары на гравюрах Юрыя Якавенкі, зробленых ў 2011 годзе з дапамогай акварэлі і фотапалімеру.



Дапоўніла вернісаж фіналістаў праекта выстава “Белы кітаец” мастака Руслана Вашкевіча. Таксама ў гэты дзень гродзенцы змаглі паўдзельнічаць у “вар'яцкім чаяванні” і майстар-класе па арыгамі, паслухаць выступ джазавага калектыву “BeachBoogie Band”, і паглядзець пад адкрытым небам японскае кіно Такешы Кітана “Ахілес і чарапаха”.



Завершыцца праект у Гродне 24 кастрычніка. Тады вінілавыя копіі карцін абраных мастакоў трапяць на цэнтральны забор парку імя Жылібера насупраць гарвыканкаму.



Арт-праект "Zabor" — гэта конкурс работ сучасных беларускіх мастакоў, які праходзіць па ўсіх абласных цэнтрах Беларусі. Мастакі, якіх выбірае журы праекта, атрымліваюць права экспанаваць свае работы ў рамках арт-праекта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі