У Гродне кіроўца адвабіўся на навігатар і збіў 11-гадовага хлопчыка

У Гродне кіроўца адвабіўся на навігатар і збіў 11-гадовага хлопчыка

У Гродне кіроўца аўтамабіля “Рэно” збіў на пешаходным пераходзе 11-гадовага хлопчыка. Гэта адбылося на вуліцы Паповіча, у раёне кальцавой развязкі “Горкага-Дубко-БЛК”. Як паведамляе прэс-служба Гродзенскай абласной ДАІ, відавочцы здарэння сказалі, што машына ехала на чырвонае святло. Сам кіроўца не змог адказаць, які быў сігнал святлафора, бо ў той момант ён адвабіўся на навігатар. Калі ж ён адвёў позірк на дарогу, то пабачыў дзіця.

Пацярпелы хлопчык — навучэнец гімназіі. Ён быў у прытомнасці, назваў тэлефон сваёй маці, па якім з ёй скантактаваліся.

Абставіны здарэння высвятляе праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі