У Гродне, Лідзе і Брэсце - эпідэмія грыпу, на чарзе - Мінск, Пінск і Гомель

Супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы па прафілактыцы грыпу і вострых распіратарных захворванняў уведзеныя ў трох гарадах Беларусі - Гродне, Лідзе і Брэсце. У іх было зафіксаванае трохразовае перавышэнне захворванняў, паведамляе "Інтэрфакс".  Такім чынам тры з 18-ці кантрольных па грыпу гарадоў ужо здаліся перад наступам эпідэміі. Не выключана, што бліжэйшым часам яе аб'явяць у Пінску, Гомелі, Барысаве, Бабруйску і ў Мінску.

У сувязі са значным павялічэннем захворванняў вучняў, у Беларусі прыпыненыя заняткі ў 63 школах (найбольш у Брэсцкай вобласці - 23, найменш у Магілёўскай вобл. - 1).  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі