У Гродне ў смеццевай камеры шматпавярховіка згарэў чалавек

У Гродне ў смеццевай камеры шматпавярховіка згарэў чалавек

У Гродне ў смеццевай камеры шматпавярховіка згарэў чалавек. Трагічнае здарэнне адбылося ў ноч на 25 лютага ў дзевяціпавярховым доме па вуліцы Паповіча, 11. Як паведамляе блог s13, каля 3-й гадзіны ночы жыхары дома паведамілі ў МНС пра задымленне ў памяшканні смеццеправода. Сведка здарэння адчуў пах гарэлага, а калі выйшаў у пад’езд, то пабачыў дым.

Дзверы ў камеру для смецця былі замкнёныя знутры. Супрацоўнікі МНС, якія прыбылі на месца, узламалі дзверы і знайшлі ўнутры камеры моцна абгарэлы труп чалавека.

Прычына пажару высвятляецца.


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі