У Гродне затрымалі п'янага кіроўцу, які ехаў на грузавіку (відэа)

Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, здарэнне адбылося раніцай 26 жніўня. Па пустой вуліцы Багуцкага ехала фура з выключанымі фарамі. На яе звярнулі ўвагу супрацоўнікі ДАІ. Высветлілася, што кіроўца ўжываў алкагольныя напоі на аўтазапраўцы, пасля чаго паехаў у бок бульвара Ленінскага камсамола.

У патрульным аўтамабілі затрыманы ледзь не плакаў, спадзяваўся, што яго пашкадуюць і адпусцяць. У будынку ж ДАІ ён паводзіў сябе інакш: парваў пратакол апытання. Праводзіцца расследаванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі