У Гродне жанчына дапамагла затрымаць п'янага кіроўцу
Мужчына ў стане алкагольнага ап'янення вырашыў перагнаць аўтамабіль, які, нібыта, купіў у незнаёмца без пераафармлення.
Яго "неадэкватныя паводзіны" заўважыла жанчына, якая патэлефанавала ў міліцыю. У выніку, "Нісан" быў спынены супрацоўнікамі ДАІ. Утрыманне алкаголя ў арганізме затрыманага перавысіла дапушчальнае прыкладна ў 8 разоў.
Дарэчы, летась гродзенец у стане алкагольнага ап'янення ўчыніў аварыю. Яго пазбавілі права кіравання на тры гады ды аштрафавалі на 9 млн 100 тысяч рублёў. Аднак ужо сёлета мужчына зноў сеў за руль машыны і зноў п'яным. Яго злавілі, распачалі крымінальную справу. Легкавік быў арыштаваны. Цяпер можа быць распачата новая крымінальная справа, інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці.
Фота — Fotolia