У Гродне журналіст атрымаў узнагароду за Армію Краёву

Анджэй Пачобут піша з Гродна для “Cazety Wyborczej”. Ён таксама даследуе польскі і беларускі ваенны супраціў у Савецкай Беларусі, які дзейнічаў падчас Другой сусветнай вайны і пасля яе. Менавіта за публікацыі на гэту тэму ён атрымаў прэмію “За сумленнае слова” ад часопіса “Архэ” за 2008 год.  Уручыў яе галоўны рэдактар Валер Булгакаў. Ён патлумачыў, што прэмія прызначана для людзей, якія, на думку рэдакцыі, маюць дасягненні ў галіне беларускай гуманітарнай навукі і з’яўляюцца прыкладам высокай маральнасці. Сярод лаўрэатаў прэміі “Архэ” — Лявон Вольскі, Вінцук Вячорка, з Гродзеншчыны — Даніла Жукоўскі і Пятро Рудкоўскі.

Анджэй Пачобут — сябра неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі. Павіншаваць яго прыйшлі калегі і сябры па арганізацыі, сярод якіх старшыня Анжаліка Борыс.

Борыс: Шаноўнае спадарства, дарагі сябра Анджэй. Мы ўсе ганарымся, усе, хто належыць да Саюзу, што маем такога калегу. Віншуем цябе ад усяго сэрца, і я асабіста. Бо гэта гонар. Таксама дзякуем спадарству за падтрымку такіх асобаў, бо Анджэй — гэта індывідуальнасць. Нам залежыць на тым, каб такіх палякаў было як мага больш. Але думаю, што апісанне гэтай сітуацыі і даследаванні гісторыі, якая часам бывае рознай, як Анджэй сказаў, вельмі для нас важныя. Каб так як раней ўлады спрабавалі развязаць нацыянальны канфлікт паміж палякамі і беларусамі. Дзякуючы даследаванням і прадстаўленню гэтай праўды гэтага ніколі не было і не будзе. Мы жывем у адной краіне і вельмі яе любім — гэта Беларусь. І гэтая спроба падзелу грамадства, нібы палякі хочуць падзяліць Гродзеншчыну ці яшчэ нешта, у 2005 годзе не атрымалася. Нам усім залежыць, каб Беларусь была незалежнай дэмакратычнай краінай, а Саюз палякаў шануе гісторыю і культуру ўсіх нацыянальнасцяў. Дзякуй вялікі і яшчэ раз віншую!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі