У Грузіі спынілі вайсковы мяцеж
У Грузіі задушаны мяцеж батальёна грузінскага спецназу. Міхаіл Саакашвілі вінаваціць Расію ў датычнасці да падрыхтоўкі перавароту і нарошчванні ваеннай сілы вакол Грузіі. 5 траўня на вайсковай базе ў Мухравані (30 км ад Тбілісі) пачаўся вайсковы мяцеж. Пра непадпарадкаванне ўладам абвясціў грузінскі бранетанкавы батальён на чале з камандзірам Мамукам Гаргішвілі. У адказ ва ўсіх вайсковых частках Грузіі ўлады ўвялі рэжым надзвычайнага становішча. У Мухравані прыехала ўсё вайсковае камандаванне і кіраўнік краіны Міхаіл Саакашвілі.
Прэзідэнт асабіста ўступіў у перамовы з мяцежнікамі, спрабуючы пераканаць іх здацца. Праз пэўны час кіраўнік МУС Грузіі Вано Мерабішвілі паведаміў, што мяцеж задушаны, а камандзір батальёна арыштаваны.
Сам Гаргішвілі растлумачыў прычыны мяцяжу адсутнасцю "дыялогу паміж уладамі і апазіцыяй". Па версіі афіцыйнага Тбілісі, мяцежнікам, якія збіраліся забіць Саакашвілі і міністраў, павінны былі дапамагчы 5 тысяч расійскіх салдатаў, у планах якіх быў захоп сталіцы Грузіі.
Грузінскае МУС абвясціла пра арышт некалькіх вышэйшых афіцэраў Мінабароны па абвінавачванні ў падрыхтоўцы вайсковага перавароту і сувязях з расійскімі спецслужбамі. Арганізатарам перавароту называюць экс-кіраўніка атрада спецназу "Дэльта" Гію Гваладзэ. Ён ужо затрыманы. У вышук абвешчаныя яго меркаваныя саўдзельнікі — экс-камандзір часткі спецназу Коба Атанадзэ і начальнік вайсковага штаба адной з тбіліскіх воінскіх часцей Заза Мушкудыяні.
Акрамя таго, 5 траўня быў арыштаваны экс-камандуючы нацыянальнай гвардыяй Грузіі Коба Кабаладзэ, паведамляе "Газета.ру". У датычнасці да падрыхтоўкі перавароту вінавацяць таксама экс-начальніка Генштаба Грузіі Джоні Пірцхалаішвілі, экс-міністраў абароны Грузіі Георгія Каркарашвілі і Давіда Тэўзадзэ ды іншых.