У "Індэксе чалавечай свабоды" Беларусь за год страціла сем пазіцый

"Індэкс чалавечай свабоды"

"Індэкс чалавечай свабоды" / cato.org

У штогадовым сусветным "Індэксе чалавечай свабоды" Беларусь сёлета займае 133-е месца — разам з Нікарагуа, Марока і Конга.

У параўнанні з 2022 годам наша краіна страціла сем пазіцый — летась яна была на 126-м месцы. Як адзначаюць складальнікі рэйтынгу, за год у Беларусі становішча пагоршылася па ўсіх трох паказчыках — у асабістай, грамадскай і эканамічнай свабодах.

Сярод краін-суседак найлепшы паказчык мае Латвія (15-е месца), за ёй ідуць Літва (17), Польшча (47), Украіна (83) і Расія (121).

"Індэкс чалавечай свабоды" ацэньвае ўзровень свабоды ў розных краінах свету. Яго складае даследчы цэнтр Інстытута Катона (ЗША) разам з аналітычным цэнтрам інстытута Фрэйзера (Канада). Сёлетні Індэкс ацэньвае становішча ў 185 краінах і тэрыторыях, якія ахопліваюць 98,8% насельніцтва Зямлі.

Пры складанні рэйтынгу ўлічваецца 86 паказчыкаў, у тым ліку стан асабістых, грамадзянскіх і эканамічных свабодаў, сітуацыя з бяспекай, свабодай веравызнання, правам на ўласнасць і г.д.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі