У Індыі раскрылі сетку, якая вербавала моладзь на вайну супраць Украіны

Індыйцы, якіх пасля затрымання ў Беларусі паслалі на вайну

Індыйцы, якіх пасля затрымання ў Беларусі паслалі на вайну / NDTV

Цэнтральнае бюро расследаванняў Індыі (ЦБР) раскрыла сетка гандлю людзьмі. Яе прадстаўнікі вербавалі індыйцаў для працы ў Расіі, а адпраўлялі фактычна на вайну супраць Украіны, піша "Зеркало".

У ЦБР заяўляюць, што "даверлівую моладзь" шукалі праз сацсеткі і мясцовых агентаў. Ім прапаноўвалі высокааплатную працу ў Расіі.

"Пасля гэтага прададзеныя грамадзяне Індыі былі навучаны баявым дзеянням і накіраваныя на перадавыя базы ў зоне баявых дзеянняў паміж Расіяй і Украінай супраць іх волі, падвяргаючы такім чынам сваё жыццё сур'ёзнай небяспецы. Устаноўлена, што некаторыя з пацярпелых таксама атрымалі цяжкія раненні ў зоне баявых дзеянняў", — гаворыцца ў паведамленні ЦБР.

Крымінальную справу пачалі 6 сакавіка. У гэты ж дзень у Дэлі, Мумбаі ды іншых гарадах краіны прайшлі ператрусы ў кансалтынгавых кампаніях, у агентаў ды іншых асоб, датычных да схемы. Праваахоўнікі канфіскавалі каля пяці мільёнаў рупій (каля 60 тысяч долараў), дакументы, камп'ютарную і мабільную тэхніку. Некаторых падазраваных затрымалі.

Былі вызначаныя асобы 35 грамадзян Індыі, перапраўленых у Расію. Высвятляюцца іншыя пацярпелыя.

Як распавядала Еўрарадыё, на гэтым тыдні да індыйскіх уладаў звярнулася група маладых людзей. Яны паведамілі, што прыехалі ў Расію па турыстычных візах. Тут ім нібыта прапанавалі з'ездзіць у Беларусь. Там індыйцаў затрымалі за адсутнасць патрэбных віз і перадалі расійскай паліцыі. Маладыя людзі кажуць, што пад пагрозай зняволення яны былі вымушаныя падпісаць вайсковыя кантракты і іх супраць волі збіраюцца адправіць на вайну з Украінай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі