У інтэрнэце з'явілася відэа таго, як з Беларусі выводзілі ядзерную зброю
![У інтэрнэце з'явілася відэа таго, як з Беларусі выводзілі ядзерную зброю](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/nuclear-2004.jpg.webp?itok=BxUQ_NzN)
Рэдкі відэаролік 1996 года выклала ў інтэрнэт Міністэрства замежных спраў Беларусі. На ім паказаная афіцыйная цырымонія вываду ядзернай зброі з Беларусі ў 1996 годзе.
Ядзерныя боепрыпасы былі вывезеныя з Беларусі ў Расію напрыканцы лістапада 1996 года. З таго часу наша краіна набыла статус бяз'ядзернай дзяржавы.