У ІТ-галіне Беларусі заходнія інвестыцыі хочуць замяніць азіяцкімі
Рэжыму Аляксандра Лукашэнкі вельмі патрэбныя грошы, тэрмінова / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У ІТ-галіне Беларусі заходнія інвестыцыі хочуць замяніць азіяцкімі. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка ў аўторак на нарадзе, прысвечанай праектам указаў па развіцці Парка высокіх тэхналогій. "Трэба асвоіць новыя рынкі", — заклікаў ён прысутных. І патрабаваў вынік ад працы.
"Хацеў бы пачуць ад прысутных, як мы можам максімальна паскорыць працу і калі атрымаем канкрэтны вынік", — гаварыў Лукашэнка. На нарадзе, прысвечанай ІТ, ён папярэдзіў прысутных, што "пад плінтусам адседзецца не атрымаецца".
Што да праектаў указаў, то ў іх "закладзены нестандартны падыход".
Тым часам у Беларусі захоўваецца тэндэнцыя адтоку ІТ-спецыялістаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.