У Іванаве скралі помнік святому Андрэю Баболі (фота)
Чыноўнікі заяўляюць, што ў пошуках помніка не зацікаўленыя.
Камень быў усталяваны на месцы пакутніцкай смерці святога Андрэя Баболі і раптам знік. Мясцовыя краязнаўцы спрабавалі высветліць лёс помніка ў Іванаўскім выканкаме - там ім заявілі, што знікненне выканкам не цікавіць.
Святога Андрэя Баболю шануюць беларусы-каталікі грэцкага і рымскага абрадаў. Ад 1643 г. ён кіраваў навучаннем у Пінскім езуіцкім калегіуме. 16 мая 1657 г. Андрэй Баболя быў схоплены казакамі. Прымушаючы вырачыся каталіцкае веры, казакі катавалі яго больш за дзве гадзіны. З 1938 г. каталіцкі касцёл вызнае Андрэя Баболю за святога. Ягоныя мошчы ў розныя часы знаходзіліся ў Пінску, Полацку, Маскве, Рыме. Цяпер яны захоўваюцца ў Варшаве.
Еўрарадыё датэлефанавалася да старшыні Іванаўскага гарвыканкама Юрыя Бісуна. Пра помнік ён нічога не ведае.
“Спытайце ў святара, які сочыць за гэтым каменем, калі ён адкажа, што знік, тады і звяртайцеся ў гарвыканкам. Камень захаваны і знаходзіцца на тэрыторыі касцёла. Ідзе рамонт плошчы. У чым пытанне, не ведаю”.
Фота Глеба Паўлоўскага