У Каханавічах адкрылі памятны знак у гонар Ігната Храпавіцкага
Памятны знак у гонар 190-годдзя са дня нараджэння Ігната Храпавіцкага усталявалі ў пасёлку Каханавічы, што ў Верхнядзвінскім раёне. Калісьці тут знаходзіўся маёнтак Храпавіцкіх, але падчас Кастрычніцкай рэвалюцыі яго спалілі. Ігнат Храпавіцкі вядомы як адзін з распрацоўшчыкаў праекта адмены прыгоннага права, даследчык беларускага фальклора ды аўтар адзінага верша — "Дзвіна".
Падчас урачыстасцяў з нагоды усталявання памятнага знака з'явілася ідэя штогод праводзіць у Каханавічах фальклорныя святы ў гонар Храпавіцкага.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск
Падчас урачыстасцяў з нагоды усталявання памятнага знака з'явілася ідэя штогод праводзіць у Каханавічах фальклорныя святы ў гонар Храпавіцкага.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск