У Кітаі здзейсніў першы рэйс самалёт на біяпаліве

Самалёт кітайскай авіякампаніі Hainan Airlines у суботу завяршыў першы ў гісторыі краіны грамадзянскі рэйс на біяпаліве, паведамляе newsru.com са спасылкай на замежныя СМІ. На борце, які ляцеў дзвюхгадзінным рэйсам з Шанхаю ў Пекін, было выкарыстанае спалучэнне ў прапорцыі 50 на 50 звычайнага рэактыўнага паліва і біяпаліва, вырабленага з адкідаў алею для прыгатавання ежы.

Палёт з выкарыстанне альтэрнатыўнага паліва адбыўся на фоне імкнення кітайскіх уладаў паспрыяць паляпшэнню экалагічнай сітуацыі ў краіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі