У Кобрыне былога чыноўніка падазраюць у прыпісках
Крымінальная справа распачатая ў адносінах экс-намесніка старшыні Кобрынскага райвыканкама.
Як паведамляе "Интерфакс-Запад", у жніўні-снежні 2013 года чыноўнік "аказваў ціск на падначаленых яму па службе кіраўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый". Ён іх прымушаў фальсіфікаваць афіцыйныя дакументы, уносіць у іх несапраўдныя звесткі з мэтай завышэння паказчыкаў вытворчай дзейнасці прадпрыемстваў.
Таксама былы намеснік старшыні райвыканкама прымушаў згаданых кіраўнікоў не адлюстроўваць у статыстыцы запазычанасць па заробках работнікам прадпрыемстваў. Дзеянні чыноўніка класіфікаваныя па артыкуле "Перавышэнне ўлады і службовых пазнамоцтваў, здзейсненае службовай асобай, якая займае адказнае становішча".
Фота — Fotolia