У конкурсе для кліентаў БПС-Ашчадбанка перамагае супрацоўнік банка: парушэнне?

У конкурсе для кліентаў БПС-Ашчадбанка перамагае супрацоўнік банка: парушэнне?

Пераможцам рэкламнай гульні “Заўжды разам з Ашчадбанкам” і ўладальнікам новай Toyota RAV4 становіцца супрацоўнік банка Максім Ярмалоўскі. Банк заяўляе, што арганізатары гульні — не яны, а рэкламнае агенцтва, таму правілы ніхто не парушаў.

“Мы зыходзілі  з таго, што супрацоўнікі банка з'яўляюцца такімі ж кліентамі  БПС-Ашчадбанка, як і ўсе астатнія, і гэтак жа карыстаюцца яго паслугамі, і таму зрабілі роўныя ўмовы для ўсіх: як кліентаў-супрацоунікаў (за выключэннем тых, хто ўваходзіў у склад камісіі па арганізацыі гульні), так і знешніх кліентаў”. Працэдура выяўлення пераможцаў была адкрытай: кожны мог паглядзець онлайн-трансляцыю ў Instagram, а таксама непасрэдна прысутнічаць у памяшканні ў момант працэдуры розыгрышу, і трэба адзначыць , што гэтай магчымасцю скарысталіся некаторыя ўдзельнікі, у тым ліку тыя, хто не мае працоўных стасункаў з банкам. Дадаткова кожны пераможца праходзіў праверку на адпаведнасць патрабаванням правілаў. Пры неабходнасці, банк можа прадаставіць інфармацыю (у тым ліку і відэафайлы) аб выніках праведзенай гульні ўдзельнікам. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў банк з пісьмовай заявай. Разам з тым, БПС-Ашчадбанк не пакіне без увагі слушныя прапановы, пажаданні кліентаў і будзе ўлічваць іх пры арганізацыі будучых гульняў і акцый”, — тлумачаць у банку.

Але паглядзім на сітуацыю з пункту гледжання кліента.

На сайце банка, кліент бачыць паведамленне аб правядзенні рэкламнай гульні. Абвяшчае пра яе сам банк.

“Паважаныя кліенты, у нас выдатная навіна для вас! БПС-Ашчадбанк аб'яўляе аб пачатку рэкламнай гульні “Заўсёды разам з Ашчадбанкам”!”

У конкурсе для кліентаў БПС-Ашчадбанка перамагае супрацоўнік банка: парушэнне?
З сайта банка

Пра тое, што арганізатар гульні не банк, а рэкламнае агенцтва, ні слова. Гэта зразумела толькі для вельмі уважлівага кліента. Інфармацыю аб правілах гульні знаходзім праз тры пераходы на іншую старонку, пасля навіны аб конкурсе, у асобным pdf-файле. І правілы там такія:

“Удзельнікам рэкламнай гульні НЕ можа быць асоба, якая знаходзіцца ў працоўных стасунках з Арганізатарам”. 

У конкурсе для кліентаў БПС-Ашчадбанка перамагае супрацоўнік банка: парушэнне?
Правілы конкурсу

Арганізатарам пазначанае рэкламнае агенцтва “Смарт Нова”. Камісія, якая сочыць за розыгрышам, складаецца з трох супрацоўнікаў БПС-банка і двух супрацоўнікаў “Смарт Нова”.

“Вось вы ж адукаваны чалавек! — эмацыйна пачынаюць размову, калі чуюць пра конкурс у “Смарт Нова”. — Вы ж чыталі правілы гульні. БПС-банк ні пры чым да арганізатараў гульні. Нам ужо тры гарадскія вар’яты тэлефанавалі з такім пытаннем. Правілы гульні зацверджаныя Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання. Людзі правілы не чытаюць, і ў гэтым праблема”.

У кампаніі запэўніваюць, што за конкурсам сачылі яны, а не банк.

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання, якое зацвярджала правілы, таксама не бачыць праблемы.

“Удзельнікамі рэкламнай гульні не могуць быць супрацоўнікі арганізатараў, гэта прапісана ў законе. Але такая норма толькі ў дачыненні да арганізатараў. І калі арганізатарам стаіць іншы суб’ект, то такая норма на банк не распаўсюджваецца”.

Гэта ж прапісана ва ўказе кіраўніка краіны, які тлумачыць, як мусяць арганізоўвацца рэкламныя гульні.

Але на сайце банка знаходзім іншы дакумент, аб арганізацыі рэкламнай гульні “Улётная гульня ад БПС-Ашчадбанка с VISA Белавія”. І правілы там крыху іншыя:

“Удзельнікам рэкламнай гульні не можа быць асоба, якая знаходзіцца ў працоўных стасунках з Арганізатарам і Зацікаўленай асобай…”

У конкурсе для кліентаў БПС-Ашчадбанка перамагае супрацоўнік банка: парушэнне?

“Зацікаўленая асоба” знікае з правілаў.

Падобны выпадак раней быў з кампаніяй “Белнафтахім”, тады таксама ў рэкламнай гульні выграў супрацоўнік гэтай кампаніі. А саму гульню нібыта арганізоўвала рэкламнае агенцтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі