У красавіку мінскія двары ачысцяць ад кінутых машын
У красавіку сталічныя двары павінны быць вызваленыя ад кінутых машын. Гэта стане адным з асноўных мерапрыемстваў месячніка па ўборцы, добраўпарадкаванні і азеляненні горада.
Як адзначыла намесніца гендырэктара “Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі” Галіна Гілевіч, старыя непатрэбныя машыны ўсё адно з'яўляюцца прыватнай уласнасцю. Таму без згоды гаспадароў вывезці машыны не ўдасца.
У сувязі з гэтым уладальнікаў непатрэбных машын заклікалі зняць свае аўто з уліку ў ДАІ і пры дапамозе жыллёвай арганізацыі бясплатна вывезці іх з тэрыторыі двара. Дарэчы, летась з мінскіх двароў вывезлі каля 400 кінутых машын.
“Мінск-навіны”