У Крывым Рогу ў выніку расійскага ўдару ёсць загінулыя і параненыя
Крывы Рог, 12 сакавіка 2024-га
12 сакавіка ў Крывым Рогу ў выніку расійскага ракетнага ўдару ёсць загінулыя і параненыя. У двух жылых дамах — пяці- і дзевяціпавярховіках — узніклі пажары. Як паведамляе hromadske.ua, пацярпелі больш за 40 чалавек. Сярод іх 12 дзяцей. Колькасць загінулых павялічылася да 5 чалавек.
Адзначаецца, што ракета трапіла проста ў дах пяціпавярховіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.