У Лельчыцкім раёне знайшлася дзяўчынка, якая заблукала ў лесе

14-гадовая дзяўчынка, якая ўчора заблукала ў лесе ў Лельчыцкім раёне, знайшлася. Яна пайшла ў лес па клюкву і не вярнулася дахаты. Да пошукаў дзяўчынкі былі прыцягнутыя значныя сілы: міліцыянты, выратавальнікі, ляснікі.
Аднак сёння раніцай зніклая сама выйшла з лесу і зайшла ў бліжэйшую вёску. Цяпер медыкі аказваюць ёй медыцынскую і псіхалагічную дапамогу.

Тэлеканал СТВ нагадвае, што ў лясах Гомельскай вобласці на бягучым тыдні зніклі ўжо тры чалавекі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі