У Лідзе знайшлі пісталет, які міліцыянт згубіў у прыбіральні
Каля сутак працягваліся пошукі пісталета Макарава, які міліцыянт забыўся ў прыбіральні мясцовага суда, дзе ён дзяжурыў. Нагадаем, як паведаміў "Ежедневник", праваахоўнік забыўся кабуру з пісталетам у прыбіральні. Згадаў пра зброю ён толькі праз шэсць гадзінаў, калі вярнуўся ў сваё падраздзяленне і мусіў здаць пісталет. Міліцыянты абшукалі будынак суда, але зброі там не знайшлі.
Пасля гэтага былі правераныя людзі, якія ў той дзень выклікаліся ў суд. У выніку, быў устаноўлены мясцовы жыхар, які завалодаў зброяй. Ён яе дабраахвотна аддаў міліцыянтам, паведамляе БелаПАН.
Пасля гэтага былі правераныя людзі, якія ў той дзень выклікаліся ў суд. У выніку, быў устаноўлены мясцовы жыхар, які завалодаў зброяй. Ён яе дабраахвотна аддаў міліцыянтам, паведамляе БелаПАН.