У Літве часова забаранілі беларускія і расійскія тэле- і радыёканалы
Літва часова забараняе тэлеканалы з Беларусі і Расіі / pixabay.com
Літоўскі сейм прыняў папраўку да закона, якая часова забараняе трансляцыю расійскіх і беларускіх тэле- і радыёканалаў, піша delfi.lt. Абмежаванне дзейнічае да 16 кастрычніка 2024 года.
За папраўку прагаласавалі 113 дэпутатаў, супраць не галасаваў ніхто, чатыры чалавекі ўстрымаліся.
Старшыня Камітэта Сейма па культуры Вітаўтас Юозапайціс заявіў, што гэтая мера неабходная, каб "абараніць сваю інфармацыйныя прастору".
Рашэнне было прынятае тэрмінова. Раней дзейнічала пастанова Сейма пра надзвычайнае становішча на ўсёй тэрыторыі Літва: гэты дакумент забараняў рэтрансляцыю праграм, якія распаўсюджваюць дэзінфармацыю.
Аднак новы дэкрэт пра надзвычайнае становішча пакідае гэты рэжым толькі на мяжы з Расіяй і Беларуссю. На ўсёй астатняй тэрыторыі Літвы забарона не дзейнічала.
У Мінкультуры Літвы адзначаюць, што асноўныя медыя-каналы Расіі ды Беларусі ўжо абмежаваныя пасля расійскага ўварвання ва Украіну ў лютым. Гэта было зробоена рашэннямі літоўскіх ведамстваў або на падставе санкцый Еўрасаюза і ЗША. Новая пастанова дазволіць літоўскім чыноўнікам больш аператыўна спыненні рэтрансляцыя каналаў ці блакаваць адпаведны кантэнт у інтэрнэце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.