У Літве за два дні перахапілі два дроны з Беларусі
Дрон з Беларусі
Уначы 7 сакавіка ў Шальчынінкайскім раёне літоўскія памежнікі перахапілі дрон, які прыляцеў з Беларусі. Пра гэта паведамляе літоўская Служба аховы дзяржмяжы.
Беспілотнік нёс груз з 280 пачкаў кантрабандных цыгарэт маркі NZ Gold. Да дрона быў прымацаваны GPS-перадатчык, каб адсочваць месцазнаходжанне грузу. Чалавека, які кіраваў беспілотнікам, пакуль не знайшлі.
Дарэчы, напярэдадні, 6 сакавіка, у Друскінінкайскім раёне літоўскія памежнікі знайшлі яшчэ адзін беспілотнік, які выбухнуў. Побач з апаратам ляжаў скрутак, у якім было 500 пачкаў цыгарэт маркі "Мінск капітал QS".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.