У лютым беларускі аўтарынак вырас на траціну
Аўтарынак "паспяхова пераадолеў перыяд спаду" (ілюстрацыйнае фота)
У лютым 2024-га беларускі аўтарынак вырас на траціну. Гэта вынікае з даных Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі. У мінулым месяцы дылеры прадалі 2699 новых легкавых аўтамабіляў. У параўнанні са студзенем аб'ём продажаў вырас на 32%. За год такі рост склаў 138%.
У БАА мяркуюць, што аўтамабільны рынак Беларусі "паспяхова пераадолеў перыяд спаду і цяпер знаходзіцца на этапе росту". Гэтаму спрыяла з'яўленне ў продажы вялікай колькасці новых кітайскіх марак машын, "развіццё беларускай лакальнай вытворчасці" і тое, што больш даступнымі зноў сталі аўтакрэдыты.
Лідарам застаецца Geely. У лютым на долю гэтай маркі прыйшлося каля 57% продажаў, або 1407 аўтамабіляў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.