У лютым Мінск наведае дэлегацыя Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы

У сярэдзіне лютага Беларусь наведае дэлегацыя Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. Як паведамілі ў прэс-службе ПАСЕ, узначаліць дэлегацыю старшыня Палітычнага камітэта асамблеі Горан Ліндблад.
Разам з ім у Мінск плануюць прыехаць старшыня падкамітэта ПАСЕ па Беларусі Сініка Хурскайнен і дакладчык ПАСЕ па сітуацыі ў Беларусі Андрэа Рыгоні. Праграма візіту ў гэты час прапрацоўваецца.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі